Ва Украіне затрымалі Міхаіла Саакашвілі. Яго могуць дэпартаваць у Польшчу
У кіеўскім рэстаране "Сулугуні" людзі ў камуфляжы затрымалі экс-прэзідэнта Грузіі, лідара ўкраінскай партыі "Рух новых сіл" Міхаіла Саакашвілі, перадае hromadske.ua.
Паплечнік Саакашвілі Давід Сакварэлідзэ заявіў, што затрыманнем займаўся спецназ Дзяржаўнай памежнай службы.
"Да рэстарана ўварваўся спецназ, паклалі ўсіх на падлогу. Саакашвілі пад аўтаматамі вывелі, запхнулі ў машыну, яна рухаецца ў невядомым напрамку. Наша назіранне паказала, што ў апошні раз машыну з Саакашвілі бачылі на вуліцы Уладзімірскай", — распавёў Сакварэлідзэ.
Прэс-сакратар палітыка Дарына Чыж паведаміла, што Саакашвілі вязуць у аэрапорт "Барыспаль". Яго паплечніца Ліза Багуцкая не выключыла, што палітыка дэпартуюць у Польшчу.
Адвакат Руслан Чарналуцкі не выключыў, што Саакашвілі могуць дэпартаваць на ваенным самалёце.
3 студзеня суд у Кіеве адмовіўся прызнаваць палітыка ўцекачом або асобай, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне пасля пазбаўлення грамадзянства Украіны. 5 студзеня Тбіліскі гарадскі суд прызнаў Саакашвілі вінаватым у злосным перавышэнні паўнамоцтваў на пасадзе прэзідэнта Грузіі і прысудзіў яму тры гады турмы.