Ва Украіну прыехаў прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль
Шарль Мішэль у Кіеве / https://twitter.com/CharlesMichel
Ва Украіну прыехаў прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль. Ён правёў перамовы з Уладзімірам Зяленскім. Зяленскі назваў іх змястоўнымі і важнымі, падзякаваў за "пастаянную і моцную падтрымку".
"Украіна і Еўрапейскі Саюз ужо дасягнулі важкіх вынікаў у нашым гістарычным збліжэнні, — піша ўкраінскі прэзідэнт. — Працуем над тым, каб дасягнуць яшчэ большых".
Шарль Мішэль, пішучы ў Twitter пра свой візіт ва Украіну, адзначыў, што ён не першы: "Вярнуўся ў Кіеў, каб абмеркаваць усебаковае супрацоўніцтва".
На прэс-канферэнцыі было заяўлена, што Украіне патрэбны танкі.
Impressed by the veterans’ courage at the EU-funded rehabilitation center in #Kyiv.
— Charles Michel (@CharlesMichel) January 19, 2023
Ukraine is unbreakable. pic.twitter.com/RYICjDtA5c
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.