Ваданосава: захоўвай мінуўшчыну і дбай пра будучыню — такая мая ідэя
14 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка Кацярына Ваданосава.
Цікавасць да сваёй гісторыі, традыцый, да беларускай мовы і ўвогуле ўсяго свайго, якую прадэманстравалі беларусы восенню 2020 года, захоўваецца і па сёння. Так, цяпер Беларусь падзеленая на “ўнутраную” і “эмігранцкую”, але і там і там беларусы робяць усё магчымае і немагчымае для захавання і развіцця беларускай культуры, мовы і гісторыі, перакананая Кацярына Ваданосава.
Пра тое, ці модна па-ранейшаму быць беларусам, ці патрэбны нам быў 2020 год і якой ёй бачыцца свабодная Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Ваданосавай.
Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.