“Валасы з места”: вядомыя беларускія музыкі “замуцілі” новы праект
Дуэт лідаркі гурта NAKA Анастасіі Шпакоўскай і вядомага джазавага музыканта Канстанціна Гарачага імкліва ўварваўся на першыя пазіцыі беларускага пратэставага хіт-парада з песняй “Я навучу цябе быць дурачкай”. Сваім прыхільнікам музыканты адкрылі новы і нечаканы бок свайго таленту — палітычную сатыру.
Што падштурхнула такіх розных музыкантаў аб’яднацца ў супольны праект? Калі чакаць першага альбома дуэта? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідарка гурта NAKA акторка Анастасія Шпакоўская.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.