Vampire Weekend, The xx і Enter Shikari — лепшыя альтэрнатыўшчыкі 2013-га
Апошніх можна будзе ўбачыць у Мінску 5 лістапада.
Надоечы ў Лондане адбылася цырымонія ўзнагароджання альтэрнатыўнай прэміі AIM Independent Music Awards. Галоўнымі трыумфатарамі цырымоніі ўзнагароджання сталі амерыканцы Vampire Weekend, брытанскае інды -фолк трыа Daughter, тандэм Macklemore & Ryan Lewis і гурт The xx.
Daughter атрымалі ўзнагароду ў катэгорыі “Лепшы незалежны альбом года” за свой дэбютны дыск “If You Leave”, Vampire Weekend названыя аўтарамі лепшага трэка “Diane Young”. Macklemore & Ryan Lewis сталі “Галоўным незалежным прарывам года”.
“Лепшым незалежным канцэртным гуртом” на Independent Music Awards былі прызнаныя Enter Shikari, а ўзнагароду за “Лепшы “складаны” другі альбом” далі англійскаму інды-поп-бэнду The xx і іх пласцінцы “Coexist”.
“Лепшым незалежным лэйблам” года прызнаны Warp Records, а самае крутое відэа, па версіі прэміі, атрымалася ў гэтым годзе ў каманды Django Django на трэк “WOR”.
Прэмія Independent Music Awards была заснаваная брытанскай Асацыяцыяй незалежнай музыкі, якая аб'ядноўвае больш за 800 інды-лэйблаў і дыстрыб'ютараў, і супрацьпастаўляе сябе мэйнстрымавай Brit Awards.
Пераможцы Independent Music Awards-2013:
Лепшы жывы выступ (галасаванне наведвальнікаў the-fly.co.uk): Enter Shikari
Незалежны прарыў года: Macklemore & Ryan Lewis
Самы працавіты гурт ці артыст: Frankie & The Heartstrings
Лепшы “складаны” другі альбом: The xx “Co-exist”
Незалежны альбом года: Daughter “If You Leave”
Лепшы малы лэйбл: Alcopop! Records
Незалежны лэйбл года: Warp
Незалежны трэк года: Vampire Weekend “Diane Young”
Незалежнае відэа года: Django Django “WOR”
Прэмія за выдатны ўклад у музку: Billy Bragg
Нагадаем, што адных з лаўрэатаў прэміі, гурт Enter Shikari можна будзе ацаніць самастойна на мінскім канцэрце 5 лістапада.
Фота: theaureview.com