Ватыкан вымушаны апраўдвацца за словы пантыфіка пра імперскую Расію

Папа Францішак / vaticannews.va

Папа Францішак / vaticannews.va

Ватыкан вымушаны апраўдвацца за выказванне пантыфіка пра імперскае мінулае Расіі. Словы Папы Францішка, якія прагучалі ў звароце да маладых расійскіх католікаў, выклікалі рэзкую крытыку ва Украіне.

"У словах прывітання, спантанна звернутых да некаторых маладых расійскіх каталікоў некалькі дзён таму, як відавочна вынікае з кантэксту, у якім яны былі вымаўленыя, Папа хацеў падбадзёрыць маладых людзей, каб яны захоўвалі і прасоўвалі тое, што ёсць пазітыўнага ў вялікай расійскай культурна-духоўнай спадчыне", — заявіла прэс-служба Ватыкана. Падкрэсліваецца, што Папа Францішак "безумоўна, не меў намеру ўсхваляць імперыялісцкую логіку і кіраўнікоў, якіх згадаў, каб паказаць на некаторыя адпаведныя гістарычныя перыяды".

У скандальнай прамове пантыфік заявіў расіянам-католікам, што яны — "нашчадкі вялікай Расіі... Пятра I, Кацярыны II, той імперыі — вялікай, адукаванай, вялікай культуры і вялікай чалавечнасці". Ды заклікаў іх "ніколі не адмаўляцца ад гэтай спадчыны".

Такія словы, агучаныя падчас вайны выклікалі абурэнне ў МЗС Украіны. А кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы патрыярх Святаслаў Шаўчук чакаў ад Папы Францішка тлумачэння яго выступу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі