Вайна дапамагла "схаваць" рэферэндум? Абмяркоўваем з Аляксандрам Шлыкам
Рэферэндум па Канстытуцыі прайшоў у Беларусі... незаўважна. Раніцай 28 лютага дзяржаўныя медыі апублікавалі прадказальныя вынікі (82,86% "за"). І ўсё? І ўсё, бо зусім побач — ва Украіне — вайна, і Беларусь грае ў агрэсіі не апошнюю ролю.
Як прайшоў рэферэндум па Канстытуцыі, што ён зменіць у нашым жыцці і ці будзе на яго неяк рэагаваць Еўропа? Вайна дапамагла "схаваць" рэферэндум — ці, наадварот, паказала ўсю яго хібнасць? Ці прынес пратэст у дзень рэферэндуму тыя вынікі, на якія спадзяваліся дэмакратычныя сілы? Як Беларусь будзе будаваць далейшыя адносіны з Украінай, а беларусы — з украінцамі?
Абмяркоўваем усё гэта са спецпрадстаўніком Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыкам.
Частака 1
Частка 2
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.