Велагоншчыца Таццяна Шаракова заваявала “золата” Еўрагульняў
Велагоншчыца Таццяна Шаракова заваявала залаты медаль ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. 30 чэрвеня, у апошні дзень спаборніцтваў яна стала найлепшай у індывідуальнай гонцы пераследу на трэку.
Гэты медаль для Шараковай стаўся другой узнагародай Еўрагульняў. 22 чэрвеня яна заваявала “бронзу” ў групавой гонцы на шасэ.
Беларускія велагоншчыкі заваявалі на гэтых спаборніцтвах пяць медалёў — два залатыя і тры бронзавыя.