Верагодная прычына пажару на заводзе вылічальнай тэхнікі — зварачныя працы
Самай верагоднай прычынай пажару 11 траўня на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі (МЗВТ) стала правядзенне зварачных прац. Яны адбываліся ў цэху, размешчаным па суседстве са складам, які загарэўся. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Руслан Ліхаманаў. Разам з тым, падкрэсліў ён, разглядаюцца і іншыя версіі ўзнікнення пажару.
Як паведамляе БелаПАН, створаная група па аказанні псіхалагічнай і іншай дапамогі пацярпелым.
Як паведамляе БелаПАН, створаная група па аказанні псіхалагічнай і іншай дапамогі пацярпелым.