Віцэ-прэм'ер Пархомчык з'ездзіў у Зімбабвэ на інаўгурацыю Мнангагвы

Інаўгурацыя Эмерсана Дамбудзо Мнангагвы / Reuters

Інаўгурацыя Эмерсана Дамбудзо Мнангагвы / Reuters / Reuters

Віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык узяў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Дамбудза Мнангагвы, піша sb.by. Ён перадаў Мнангагву віншаванні ад Аляксандра Лукашэнкі і заявіў, што з пачаткам "вашага прэзідэнцтва супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі значна актывізавалася, перайшоўшы, на маю думку, на якасна новы ўзровень". Тавараабарот вырас у разы. Гэта ўжо другі прэзідэнцкі тэрмін Мнангагвы.

Пархомчык таксама заявіў, што беларускі бок адкрыты для дыялогу па ўсіх пытаннях і гатовы да прадметнага абмеркавання ўсіх напрамкаў узаемадзеяння. Нагадаем, у студзені з візітам у Зімбабвэ лётаў Аляксандр Лукашэнка. Пазней СМІ пісалі, што сапраўднай мэтай гэтага візіту было атрымаць доступ да радовішчаў літыя. Зімбабвэ валодае самымі вялікімі запасамі літыя ў Афрыцы. Па выніках візіту аб літыі не было ні слова, але, па дадзеных зімбабвійскай прэсы, Лукашэнка паабяцаў пабудаваць заводы па перапрацоўцы літыя ў абмен на прадастаўленне літыевых канцэсій. У Беларусі ў Зімбабвэ ёсць цікавасць і ў здабычы іншых карысных выкапняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі