Аляксандр Лукашэнка ляціць у Зімбабвэ

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва / архіўнае фота АР
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва / архіўнае фота АР

Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Зімбабвэ. Праўладныя крыніцы паведамляюць, што гэта будзе дзяржаўны візіт. У мінулы аўторак прэс-служба Лукашэнкі казала, што ён ляціць у ААЭ і Зімбабвэ па запрашэнню кіраўніцтва гэтых краін. Анансаваліся сустрэчы і перамовы. Але пра вынікі перамоваў у Дубаі прэс-служба так нічога не паведаміла. Адзіным актуальным відэа з Лукашэнкам за гэты час быў кароткі ролік, дзе ён разам з бізнэсоўцам Сяргеем Цяцерыным выпіваў за перамогу тэнісісткі Арыны Сабаленкі. У суботу яна выйграла турнір Australian Open.

У Зімбабвэ ў Беларусі, нагадаем, ёсць цікавасць у здабычы карысных выкапняў. У сакавіку 2018 года ў Зімбабвэ быў падпісаны дагавор аб стварэнні сумеснай горназдабыўной кампаніі. З беларускага боку перамовы вёў Віктар Шэйман. Аднак, як высветлілі следчыя, бенефіцыярам гэтага на першы погляд дзяржаўнага прадпрыемства стаў афшор на Сэйшэлах. Ім валодаюць бізнэсовец Аляксандр Зінгман і сын Віктара Шэймана Сяргей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі