Віцэ-прэм'ер пажартаваў, што трэба стварыць "аддзел суценёраў"

Віцэ-прэм'ер пажартаваў, што трэба стварыць "аддзел суценёраў"

20 снежня віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка пажартаваў, што трэба стварыць "аддзел суценёраў". Свае прапановы аб прасоўванні напрацовак навукоўцаў у прамысловасць Сямашка перадаў кіраўніцтву Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Ён адзначыў, што паміж галіновай навукай і фундаментальнай павінна быць сувязь.

"Ты павінен стварыць такі "аддзел суценёраў", — пераказваў свае словы, сказаныя камусьці з кіраўніцтва камітэта па навуцы і тэхналогіях, Сямашка. — Будуць зводзіць гэтую справу. Яны адчуваюць, што трэба вытворчасці і яны павінны ведаць, што ёсць на паліцы ў навукоўцаў. Каб яны былі запатрабаваныя. А для гэтага ім трэба плаціць добрую суму... Калі яны звялі і атрымаўся эфект, яны павінны атрымаць нейкія бонусы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі