Віцебскі васьмікласнік стаў першай ахвярай "петардавага" сезону
13-гадовы васьмікласнік Саша Шышоў з Віцебску трапіў у апёкавае аддзяленне абласной лякарні з-за выбуху петарды.
Хлопчык вырашыў даведацца, што здарыцца, калі невялікую петарду, вядомую пад назвай "Карсар", кінуць у калодзеж газаправода. Здарыўся выбух. Хлопца адкінула ад калодзежа на пару метраў, ён на нейкі час страціў прытомнасць.
Газаправод не пашкодзіла, а Саша атрымаў апёкі твару і вейкаў абодвух вачэй. Да таго ж ён моцна ўдарыўся галавой. Урачы з абласной лякарні кажуць, што пацыент хутка паправіцца, ад апёкаў не застанецца нават і слядоў. Жартуюць, што ў хлопца нават скура памаладзее. У інтэрв’ю Еўрарадыё Саша паведаміў, што пачуваецца добра.
“Я не чакаў, што такое будзе. Бывала такое, што я кідаў пітарды ў люкі, але нічога не здаралася. А тут вось… Памятаю толькі як запальваў, а потым абрыў памяці, далей памятаю, як ляжаў у снезе і твар быў абсыпаны снегам”.
Супрацоўнікі прадпрыемства "Віцебскгаз" сцвярджаюць, што газаправод не пашкоджаны і газ з трубаў не выцякаў. Чаму ж адбыўся такі моцны выбух, што не толькі з таго калодзежу, на якім стаяў Саша, але і з суседняга сарвала 25-кілаграмовыя накрыўкі ды пашкодзіла жалезабетонныя канструкцыі газаправоду, пакуль невядома.
Па папярэдніх версіях, выбухнуў кандэнсат прыроднага газу ці балотны газ, што сабраўся ў тунелі газаправоду. Дарэчы, за пашкоджаныя канструкцыі бацькам Сашы, хутчэй за ўсё, давядзецца заплаціць.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск