Віцебскія дэсантнікі атрымалі тэхніку для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою
З Расіі ў Беларусь прыбыла новая тэхніка
20 сакавіка ў 10-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе прайшла цырымонія перадачы новай тэхнікі, якую атрымалі з Расіі. Яна прызначана для тэхнічнага забеспячэння падраздзяленняў сіл спецаперацый.
На фотаздымках бачым рамонтна-эвакуацыйную машыну РЭМ-КЛ і майстэрні тэхнічнага абслугоўвання МТА-УБ1. Першая найперш прызначана "для эвакуацыі пашкоджаных машын з поля бою", другая займаецца рамонтам (МТА-УБ1 называюць "міні-СТА на колах").
"Асвойвайце новую тэхніку надзейна і якасна, каб умела ўжываць яе ў ходзе вучэбна-баявых заданняў, а калі спатрэбіцца, то і ў рэальным баі", — гаварыў вайскоўцам камандуючы сіламі спецаперацый Вадзім Дзенісенка.
Як піша sb.by, 4 машыны пакінуць у Віцебску, а тры адправяць у Брэст — у 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.