Віцебскія дэсантнікі падарылі выхаванцам дзіцячага дома мех флэшак

Віцебскія дэсантнікі падарылі выхаванцам дзіцячага дома мех флэшак

У гарадскім дзіцячым доме Віцебска адбылося навагодняе свята, на якое прыйшлі шэфы ўстановы, піша sb.by.

Падарункі для дзяцей прынеслі прадстаўнікі фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі", камітэта судовых экспертыз, прадстаўніцтва "Белдзяржстраха" па Віцебскай вобласці, Беларусбанка, дзіцячага абласнога клінічнага цэнтра, галоўнага фінансавага ўпраўлення па Віцебскай вобласці, РАУС Кастрычніцкага раёна, грамадскіх арганізацый ды іншых сацыяльных партнёраў дзіцячага дома.

Бадай самым арыгінальным падарункам адзначыліся вайскоўцы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Яны падарылі выхаванцам дзіцячага дома цэлы мех флэшак. 

У дзіцячым доме Віцебска выхоўваецца 81 дзіця ад 3 да 18 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі