Віцебскую кавярню аштрафавалі за правядзенне канцэртаў
Канцэрт / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
За правядзенне канцэртаў віцебская кавярня заплаціла штраф і пазбавілася часткі выручкі. Прычына ў тым, як пішуць "Народныя навіны Віцебска", што яна не была ўключаная ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Гаворка ідзе пра кафэ "Rok'i pub". Сёлета ў лютым падатковая склала на кавярню пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (ч. 3 арт. 13.3 КаАП). У віну кавярні ставілі тое, што ў другой палове 2022 года там прайшло пяць канцэртаў. Прыбытак ад іх правядзення склаў 3650 рублёў.
Цяпер суд аштрафаваў уладальніка на 740 рублёў і канфіскаваў 20% даходаў ад канцэртаў (730 рублёў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.