Віцяблянін пабудаваў "фінансавую піраміду" пад выглядам арганізатара рэаліці-шоу
Карона пераможцы конкурсу прыгажосці / Ілюстрацыйнае фота
Жыхар Віцебска падманваў людзей пад выглядам арганізатара і прадзюсара рэаліці-шоу, тэлепраектаў і конкурсаў прыгажосці. Махляр прапаноўваў ім узяць удзел у праграмах, але не бясплатна, паведамляюць "Мінск-Навіны".
З гэтай мэтай 43-гадовы віцяблянін заключаў з грамадзянамі папярэднія дамовы і атрымліваў ад іх грошы. Злачынец пабудаваў сваю працу па прынцыпе "фінансавай піраміды". З сакавіка 2015 года па красавік 2016 года ён выманіў больш за 175 тысяч рублёў у 111 чалавек.
Прадзюсар быў затрыманы і заключаны пад варту. Акрамя махлярства ў асабліва буйным памеры ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў "незаконных пратэстах". Раней віцяблянін не быў судзімы, у яго ёсць малагадовае дзіця на ўтрыманні. Сваю віну ён прызнаў не цалкам і кампенсаваў частку шкоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.