Віцябляніну, які мацюкаўся на Лукашэнку ў тралебусе, вынеслі жорсткі прысуд

Тралейбус у Віцебску

Тралейбус у Віцебску / vitebskcity.by

Віцябляніна Сяргея Бельскага асудзілі на 2,5 года калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Такі прысуд вынес суддзя Кастрычніцкага раёна Сяргей Будрэвіч, пішуць праваабаронцы.

У матэрыялах справы адзначаецца, што Бельскі ў тралейбусе лаяўся на Лукашэнку, у тым ліку нецэнзурна, чым "прынізіў гонар і годнасць асобы Лукашэнкі". Кантралёр, які правяраў квіткі ў пасажыраў, выклікаў на яго міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі