Зноў затрымалі гомельскага музыку Арцёма Раманава
Арцём Раманаў
У Гомелі затрымалі музыку Арцёма Раманава — заснавальніка і лідара музычнага гурта Krumkač, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Прычына затрымання невядомая.
Як распавядала Еўрарадыё, Раманава ўжо затрымлівалі на пачатку красавіка. Тады яму прысудзілі 10 сутак, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Гурт Krumkač быў заснаваны на пачатку 2018 года. Свой жанр музыкі вызначаюць як “Kryvian Black Metal” (крыўскі блэк-метал). Лірыка гурту накіраваная на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.