Музыка Арцём Раманаў асуджаны на 10 сутак арышту

Арцём Раманаў / homeldays.org
Арцём Раманаў / homeldays.org

Музыка Арцём Раманаў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Такі прысуд вынес суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Раманава прызналі вінаватым у "распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў", паведамляюць праваабаронцы.

Пра затрыманне на працоўным месцы заснавальніка і лідара гурта Krumkač стала вядома 6 красавіка. Яго завезлі ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля. Суд прайшоў у пятніцу.

Гомельскі гурт Krumkač быў заснаваны ў 2018 годзе. Тады ж з'явіўся яго дэбютны альбом “Honar i Kroŭ”. Як піша homeldays.org, "лірыка гурта накіраваная на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў беларусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі