31 кастрычніка ў Наваградку масава затрымлівалі людзей

Замкавая гара ў Наваградку

Замкавая гара ў Наваградку / Еўрарадыё

31 кастрычніка ў Навагрудку прайшлі масавыя затрыманні. Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што да людзей прыходзілі а 7-й раніцы, праводзілі ператрусы, затрымлівалі цэлыя сем'і.

Праваабаронцы падлічваюць агульную колькасць затрыманых.

На мінулым тыдні стала вядома пра аблавы ў Хойніках і ў пасёлку Ялізава. Праваабаронцы кажуць, што затрыманні адбываюцца па ўсёй краіне і з'яўляюцца актам запалохвання грамадзян перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня.

Як правіла, прыходзяць да тых, хто ўжо затрымліваўся паводле пратэстных адміністрацыйных артыкулаў. Вядома і пра брутальныя затрыманні. Часта перад прыходам сілавікоў у дамах знікала мабільная сувязь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі