Відавочца пра падзенне самалёта: "А потым — як выбух! І чорны дым пайшоў"
Жыхарка Баранавічаў Вольга працуе недалёка ад месца, дзе 19 траўня ўпаў самалёт. У гутарцы з газетай Intex-press яна распавяла, як бачыла авіякатастрофу.
Жанчына кажа, што самалёты ляталі над Баранавічамі амаль з самай раніцы, і яна не вельмі сачыла за імі. Але якраз у момант трагедыі ў яе быў абед і яна глядзела ў акно.
"Я яшчэ калегу кажу: глядзі, як дзіўна ляціць, як ён зможа павярнуць? Ён ішоў няроўна, крыло было трохі нахілена ўніз. А потым — як выбух! І чорны дым пайшоў", — распавядае Вольга.
Жанчына кажа, што яны ўсе дагэтуль у шоку, бо самалёт мог зваліцца побач з імі.
Як паведамлялася раней, пры авяікатастрофе самалёта Як-130 загінулі абодва пілоты. Спачуванне іх родным і блізкім загінулых лётчыкаў выказала Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.