Відэа выйгрышу "Урала" Віктара Ганчарэнкі ў гасцях у "Кубані"

"Урал" з Екацярынбурга, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, атрымаў перамогу ў першым туры расійскай футбольнай прэм'ер-лігі. У Краснадары ў прысутнасці 12 тысяч заўзятараў была абыграная "Кубань" — 2:0. Як вядома, раней Ганчарэнка ачольваў гэтую каманду і летась быў звольнены з пасады кіраўніцтвам клуба.

"Успамінаючы, як "Кубань" звольніла Ганчарэнку, тое, што ён сёння яе абыграў, ды яшчэ і ў Краснадары, — трыумф найвышэйшай справядлівасці", — сказаў вядомы расійскі футбольны аглядальнік Ігар Рабінер.

"Мы дастаткова добра папрацавалі — і ў абароне, і ў нападзенні. Тое, што мне падабаецца, — каманда была збалансаванай", — адзначыў пасля матча Ганчарэнка.

"Урал" пасля першага тура ачольвае турнірную табліцу.

Беларус Аляксандр Мартыновіч упэўнена адыграў увесь матч.

Беларускі брамнік Юрый Жаўноў прадэманстраваў надзейную гульню.

Віктару Ганчарэнку дапамагае трэніраваць "Урал" яшчэ адзін беларускі спецыяліст — Вадзім Скрыпчанка (сядзіць справа ад Ганчарэнкі).

Фота: fc-ural.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі