Віктар Цярэшчанка гатовы працаваць ва ўрадзе

Кандыдату ў прэзідэнты Віктару Цярэшчанку не паступала прапаноў ад улад увайсці ў склад будучага ўрада, але ён гатовы ў ім працаваць пры пэўных акалічнасцях. Пра гэта Цярэшчанка заявіў на прэс-канферэнцыі 15 снежня ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Калі паступіць прапанова, будзе глядзець у якасці каго працаваць. Гатовы быць наёмным работнікам. Мае жаданне і здароўе, распавёў кандыдат у прэзідэнты. Пасада павінна даваць правы і паўнамоцтвы. Маючы паўнамоцтвы і каманду — пагадзіцца, сказаў Цярэшчанка. Абавязковую ўмову сваёй працы сфармуляваў так: "кіраўнік дзяржавы павінен паціснуць руку і сказаць, што давярае; калі будзе двухсэнсоўнасць, тады не пайду".

Цярэшчанка звярнуў увагу на тое, што сярод кандыдатаў у прэзідэнты дыплом эканаміста мае ён адзін, а таксама адзначыў, што прапановы наконт працы яму паступаюць з-за мяжы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі