Віктар Януковіч адмовіўся ехаць на допыт у Кіеў
Віктар Януковіч адмовіўся прыбыць на допыт у Кіеў. Адпаведную заяву ў Генпракуратуру Украіны перадаў адвакат былога прэзідэнта Украіны Віталь Сярдзюк, інфармуюць замежныя інфармагенцтвы. Экс-кіраўніка дзяржавы падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласнасць краіны.
У заяве гаворыцца, што Януковіч гатовы адказваць на пытанні следства па месцы знаходжання ці ў рэжыме відэаканферэнцыі. Сярод прычынаў, па якіх Януковіч не можа сам з'явіцца на допыт, адвакат назваў пагрозу жыццю свайго падабароннага і няздольнасць дзяржавы забяспечыць бяспеку экс-прэзідэнта.
На мінулым тыдні Януковіч праз відэаканферэцыю быў дапытаны ў якасці сведкі па справе экссупрацоўнікаў украінскага спецпадраздзялення "Беркут".