Вікторыя Азаранка выйграла ў Серэны Уільямс і выйшла ў фінал US Open
У паўфінале турніру US Open беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (27 WTA) выйграла ў амерыканкі Серэны Уільямс (8 WTA) — 1:6, 6:3, 6:3.
Гульня працягвалася менш за дзве гадзіны. Першы сэт Серэна Уільямс лёгка выйграла, але потым беларуска ўзяла верх.
Гэта 23-і паядынак Серэны Уільямс і Вікторыі Азаранкі. Да яго лік іх сустрэч быў 18:4 на карысць амерыканкі, цяпер разрыў крыху скараціўся.
За тытул пераможцы беларуская тэнісістка будзе змагацца з Наомі Осакай (9 WTA). Яны мусілі сустракацца ў фінале папярэднягу турніру ў Нью-Ёрку, але японка знялася па стане здароўя, таму тытул дастаўся нашай суайчынніцы.
Oh no man... pic.twitter.com/i669ptzU7B
— LorenaPopa (@popalorena) September 11, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.