Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніра ў Манрэалі
Беларуска Вікторыя Азаранка працягвае паспяхова выступаць на тэнісным турніры ў Манрэалі (прызавы фонд — 2 млн долараў). У 1/4 фінала яна перамагла францужанку Марыён Барталі — 6:2, 7:6. У паўфінале Азаранка сустрэнецца з расіянкай Верай Званаровай.