Вікторыя Азаранка з-за траўмы знялася з турніра ў Сан-Дыега
21-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паднялася ў абноўленым рэйтынгу WTA на шэсць пазіцый і цяпер займае 12-е месца. У чэмпіёнскай гонцы Азаранка на 11-м месцы.
Нагадаем, што напярэдадні беларуска атрымала перамогу на турніры ў Стэнфардзе, у фінале яна выйграла ў расійскай тэнісісткі Марыі Шарапавай — 6:4, 6:1.
Як паведамляе РИА "Новости", сёння Вікторыя Азаранка знялася з турніра ў Сан-Дыега з-за траўмы правага пляча.