Віталь Кутузаў наўрад ці з'явіцца на полі ў гэтым сезоне

Футбаліст Віталь Кутузаў паступова аднаўляецца пасля аперацыі на ахіле правай нагі. Як нагадвае "Прессбол", яна адбылася ў снежні мінулага года. Па словах Кутузава, які з'яўляецца паўабаронцам італьянскага "Бары", ён працягвае займацца па індывідуальнай праграме. Трэнер заклікаў яго не спяшацца і не фарсіраваць форму. Кутузаў заявіў, што Вентура разлічвае на яго ў наступным сезоне і плануе, што паўнавартасную падрыхтоўку ён пачне разам з камандай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі