Віталь Рымашэўскі набраў сто тысяч подпісаў
Прэтэндэнт ад БХД стаў адзінаццатым, хто набраў 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне. Як паведаміў кіраўнік перадвыбарнага штаба прэтэндэнта Павал Севярынец, сярод лідэраў па подпісах Мінск, Брэст, Бабруйск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Гродна. Збор подпісаў за Рымашэўскага працягнецца да апошняга дня — 29 кастрычніка, інфармуе nn.by.
Бліжэйшыя дні Севярынец аб’язджае рэгіёны, а сам Рымашэўскі ўдзельнічае ў сталічных пікетах.
Бліжэйшыя дні Севярынец аб’язджае рэгіёны, а сам Рымашэўскі ўдзельнічае ў сталічных пікетах.