Візавыя цэнтры аднавілі працу: консульскі збор бяруць у рублях
Пасля двухдзённага перапынку візавыя цэнтры зноў пачынаюць прымаць дакументы на візу. Як паведамляла Еўрарадыё, 16 верасня візавыя цэнтры спынілі працу, бо Нацбанк сваёй пастановай забараніў ім прымаць аплату ў замежнай валюце. Да гэтага цэнтры бралі плату за консульскі збор у валюце, а за свае паслугі — у рублях.
Як даведалася Еўрарадыё, літоўскі візавы цэнтр прымае дакументы з 18 верасня: аплата будзе ў беларускіх рублях.
Супрацоўніца цэнтра: "Візавы цэнтр будзе працаваць ад заўтра, 18 верасня. Аплата консульскага збору — па курсе "БелСвісБанка".
Консульствы і амбасады, нагадаем, па-ранейшаму могуць прымаць плату за збор у валюце.
Фота: sputnik.by