Візавыя цэнтры ў Беларусі не працуюць пасля пастановы Нацбанку
Візавыя цэнтры па ўсёй Беларусі спынілі працу. Прычынай стала новая пастанова Нацбанка, якая забараніла ім прымаць консульскі збор у валюце.
Цяапер візавыя цэнтры ўзгадняюць з амбасадамі і консульствамі парадак аплаты консульскага збору. Да часу ўзгаднення дакументы на падачу віз у гэтых цэнтрах прымацца не будуць.
Як паведамляла Еўрарадыё, згодна з пастановай Нацбанка з 16 верасня вельмі абмежаванае выкарыстанне замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, фірмам забаронена прымаць ад насельніцтва замежную валюту для аплаты консульскіх і іншых збораў па афармленні выязных дакументаў фізічных асоб.
Разам з тым, самі амбасады і консульствы па-ранейшаму маюць права прымаць валюту ад фізічных асоб за выдачу візаў.
Турфірмы таксама не могуць прымаць аплату консульскага збору пры афармленні візы ў валюце. Таму цяпер шэраг турфірмаў прымае аплату консульскага збору ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка плюс 3%.
Фота: sputnik.by