Візажыстка Вольга Томіна асуджана на 2 гады калоніі
У Мінску візажыстка Вольга Томіна асуджана на 2 гады калоніі. Яе прызналі вінаватай у “дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” — ва ўдзеле ў масавых пратэстах 2020 года, паведамляюць праваабаронцы.
Томіну затрымалі 9 сакавіка. Сілавікі знялі "пакаяльнае відэа" з ёй. Спачатку візажыстку ўтрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а пасля перавялі ў СІЗА № 1. Праваабаронцы яшчэ ў сакавіку прызналі яе палітзняволенай.
У Вольгі Томінай трое дзяцей (дзве дачкі 13 гадоў і 11-гадовы сын). У Instagram на яе падпісаныя больш за 500 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.