Volski, квізы, піва: праграма рок-фестывалю “Наш дзень”
30 чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе маштабны оўпэн-эйр "Наш дзень", на якім выступяць толькі беларускія гурты. Сярод выступоўцаў 12 папулярных каманд і маладыя групы, якія перамаглі ў адмысловым конкурсе.
Расклад выступаў:
12:00 — пераможцы конкурсу
13.00 — :B:N:
13.30 — Мутнаевока
14.10 — Пятро Клюеў
14.50 — The Superbullz
15.40 — Зміцер Вайцюшкевіч
16.20 — Neuro Dubel 17.00 — Крама
17.50 — Akute
18.30 — Nizkiz
19.20 — Дай дарогу!
20.10 — Dzieciuki
21.00 — Volski
Апроч музыкі, наведвальнікаў чакае разнастайная забаўляльная праграма.
Забавы і пляцоўкі
• Фудкорт — піва (“Беларуская карчма”), беларуская кухня, кебабы, хот-догі, кава, гарбата ды іншае.
• Quvalda — беларуская гульнявая прастора з квэстам, віртуальнай рэальнасцю, галаваломкамі ды інш.
• Дзіцячая пляцоўка — батут, актыўныя гульні, беларускія настолкі, лук, коні ды іншае.
• ГА “Эгіда” — кожны будзе мець магчымасць узяць сабе бяздомнага коціка ці сабачку.
• Кірмаш рамеснікаў — вырабы з дрэва, саломы, металу, гліны.
• Кірмаш беларускай вопраткі і атрыбутыкі — LSTR, Symbal.by, “Князь Вітаўт”, “Мой модны кут”.
• Зона НДА — шматлікія адукацыйныя, культурныя, экалагічныя, грамадскія ініцыятывы, у тым ліку, майстар-класы па лічбавай бяспецы, экалагічным ладзе жыцця і шведскай мове.
• Футбольная зона — ФК “Тарпеда Мінск”.
Як даехаць
• Пляцоўка: Музей народнай архітэктуры і побыту за вёскай Азярцо (4 км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”).
• На ўласным аўто (будзе паркоўка) ці ровары.
• Прыгараднымі аўтобусамі ад аўтастанцыі “Паўднёва-Заходняя”.
• Гарадскім аўтобусам №170Э ад АС “Паўднёва-Заходняя”, які спыняецца на прыпынках метро “Пятроўшчына” і “Малінаўка”.
• Маршрутным таксі 1277-тк ад станцыі метро “Пятроўшчына”.
• Дадатковым аўтобусам №203Э ад станцыі “Паўднёва-Заходняя” (праз метро “Пятроўшчына”).
• З 22.00 да 23.00 ад музея ў бок гораду будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы, на якіх можна будзе даехаць да ст. метро “Малінаўка”.
• Прыватны трансфер на фестываль і з фестывалю — падрабязней тут.
Квіткі
Квіткі на фэст каштуюць 28 рублёў. У дзень фэсту — 30.