ВУП Беларусі ў 2022-м скараціўся на 4,7% — Белстат

Зніжэнне ВУП паскорылася восенню 2022-га / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Зніжэнне ВУП паскорылася восенню 2022-га / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2022-м скараціўся на 4,7%, ён склаў 191,4 млрд рублёў. Пра гэта ў сераду паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2022 год, ВУП павінен быў вырасці на 2,9%.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў снежні мінулага года меркаваў, што зніжэнне складзе 4% (аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназавалі зніжэнне на 4,6%). Нягледзячы на наступствы санкцый, на 2023 год ён аптымістычна прагназаваў нават рост ВУП — на 3,8%. Але той жа Сусветны банк пагоршыў прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі, мяркуецца, што ВУП страціць 2,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі