Вядомы французскі фотамастак А.Ганен прадставіць у Мінску свае лепшыя працы

Збор сваіх лепшых прац пад назвай “Усхваленне будучыні” прадставіць сёння ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы французскі фотамастак Антуан Ганен.
Больш за сорак здымкаў, сабраных у адну экспазіцыю, захавалі ўнікальныя моманты, звязаныя з авіяцыяй, ядзернай энергетыкай, космасам — з тымі абласцямі, дзе выкарыстоўваюцца высокія тэхналогіі.

Антуан Ганен шмат гадоў спецыялізуецца на так званай прамысловай здымцы, працуе з чорна-белым колерам. У Мінску фотамастак правядзе некалькі майстар-класаў.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі