Вялікабрытанія ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі — Сунак

Рышы Сунак / reuters.com
Рышы Сунак / reuters.com

Вялікабрытанія ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі, з улікам вайны ў суседняй Украіне. Пра гэта брытанскі прэм'ер Рышы Сунак згадаў у тэлефоннай гутарцы з польскім калегам Матэвушам Маравецкім, якая адбылася раніцай 4 лістапада. Яны абмеркавалі працягненне ўмацавання бяспекі "ўсходняга флангу NATO".

Як паведамляе прэс-служба брытанскага прэм'ера, Сунак адзначыў "выдатнае лідарства Польшчы ў Еўропе пасля ўварвання [Расіі] ва Украіну" і цесную сувязь паміж Лонданам і Варшавай у пытаннях міжнароднай бяспекі. Гаворачы пра ўвагу Вялікабрытаніі да развіцця падзей у Беларусі, Рышы Сунак падкрэсліў, што яго краіна "падтрымлівае Польшчу перад тварам расійскай агрэсіі".

Прэм'еры Вялікабрытаніі і Польшчы пагадзіліся, што неабходна "пастаянна дасылаць Пуціну рашучы сігнал аб тым, што запалохванне не спрацуе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі