Вялікабрытанія забараніла "Белавія" лётаць над сваёй тэрыторыяй
Вялікабрытанія забараніла "Белавія" лётаць над сваёй тэрыторыяй. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр транспарту гэтай краіны Грант Шапс. Гэта значыць, могуць быць адмененыя ўсе рэйсы ў Лондан і ў Манчэстар, якія выконвае менавіта "Белавія". Забарона палётаў у Вялікабрытанію тычыцца і беларускіх чартарных авіяперавозчыкаў.
Таксама ўлады Вялікабрытаніі запатрабавалі ад сваіх авіякампаній пазбягаць паветранай прасторы Беларусі. Здарылася гэта пасля таго, як самалёт Ryanair рэйсам Афіны — Вільня быў прымусова пасаджаны ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Былі затрыманы пасажыры Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
Following the forced diversion of a @Ryanair aircraft to Minsk yesterday, I’ve instructed @UK_CAA to request airlines avoid Belarusian airspace in order to keep passengers safe. I have also suspended Belavia’s operating permit.
— Rt Hon Grant Shapps MP (@grantshapps) May 24, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.