Літва не прапусціць самалёты, якія праходзяць праз тэрыторыю Беларусі

Літва не прапусціць самалёты, якія праходзяць праз тэрыторыю Беларусі

Літва не прапусціць самалёты, якія праходзяць праз тэрыторыю Беларусі. Забарона ўступае ў сілу ў 00:00 25 траўня. З такой заявай выступіла прэм’ер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ, паведамляе Delfi.
 
“Гэтая [гвалтоўная пасадка борта Ryanair Афіны — Вільня ў Мінску] — беспрэцэдэнтная атака на міжнародную супольнасць, як на грамадзянскі самалёт, так і на яго пасажыраў, — кажа Шыманітэ. — Няма апраўдання таму, што звычайныя турысты сталі закладнікамі рэжыму".

Літоўскі прэм'ер заявіла, што тое, што адбылося з самалётам Ryanair у Беларусі, "гэта акт дзяржаўнага тэрарызму, скіраваны супраць бяспекі грамадзян ЕС і іншых краін, грамадзянскай супольнасці Беларусі, якое шукае прытулак ад пераследу рэжымам".
 
У Вільні лічаць, што "паветраная прастора Беларусі небяспечная для ўсіх".

МЗС Літвы настойліва рэкамендуе сваім грамадзянам не наведваць нашу краіну, а тым літоўцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, — тэрмінова пакінуць яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі