Вярхоўны суд можа адмяніць адзін са смяротных прысудаў, вынесеных сёлета
Вярхоўны суд Беларусі можа адмяніць адзін са смяротных прысудаў, вынесеных сёлета. 2 кастрычніка адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Васіля Юзепчука, які ў чэрвені быў прыгавораны да смяротнага пакарання за серыю забойстваў пажылых жанчын.
Нагадаем, яшчэ адзін смяротны прысуд сёлета быў вынесены Мінскім абласным судом. Да вышэйшай меры пакарання асуджаны 25-гадовы жыхар Салігорска Андрэй Жук за забойства двух супрацоўнікаў СВК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі заробкі працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, перадае БелаПАН.
Адзначым, што Еўрасаюз і ПАСЕ неаднаразова заклікалі нашу краіну ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Вынесеныя сёлета прыгаворы да вышэйшай меры мелі негатыўныя водгукі ў Еўропе.