Вясельныя строі з беларускага лёну заўважылі на Тыдні моды ў Парыжы
Льняной платье дизайнера Натальи Мининой
Беларуская дызайнерка вясельнай і вячэрняй моды Наталля Мініна паказала калекцыю сукенак з лёну на Тыдні моды ў Парыжы, піша Tochka.by. Усе элементы выкананы ўручную.
Унікальнасць калекцыі не толькі ў матэрыяле, які выкарыстоўвала дызайнер. Яна запрасіла на подыум мадэляў рознай камплекцыі і ўзросту.
"Мая задума - паказаць, што жанчына абсалютна ў любым узросце, з рознымі камплекцыяй і ростам можа быць шчаслівай і прыгожай. І не трэба параўноўваць сябе з ідэаламі прыгажосці, якія нам гадамі навязваліся", — кажа Мініна.
Былі і іншыя нетрывіяльныя рашэнні. З мадэляў знялі абутак, а на адзін з выхадаў дзяўчат папрасілі ўзяць яблыкі. Дызайнерка кажа, што для прыгажосці не патрэбны ўпрыгожванні — "дастаткова знайсці нешта асаблівае ў сваёй душы".
Фота з паказу калекцыі Наталлі апублікавалі ў італьянскім часопісе Marie Claire.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.