Вясной 2008 года мусіць з’явіцца база рэпрэсаваных – Ігар Рынкевіч

Першы варыянт базы рэпрэсаваных у Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе з’явіцца вясной 2008 года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Ігар Рынкевіч, каардынатар аргкамітэта грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій (яна была створана ў траўні 2007-га паводле рашэння Кангрэса дэмакратычных сілаў).  Спачатку меркавалася, што яна будзе ўключаць каля тысячы прозвішчаў, цяпер Рынкевіч кажа пра 5 тысяч чалавек.

Гэта тыя людзі, якія за свае перакананні былі прыцягнуты да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, былі звольнены з працы ці адлічаны з вучобы “за палітыку”.

Мяркуецца, што ў будучым яны змогуць дамагчыся рэабілітацыі і нават прэтэндаваць на атрыманне кампенсацыі за маральную шкоду.  

Цяпер аргкамітэт грамадскай камісіі спрабуе аб’яднаць намаганні ўсіх праваабарончых арганізацый у справе фармавання базы рэпрэсаваных.

Вось што кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё Ігар Рынкевіч:

“Не трэба тут дзяліцца паміж сабой. Трэба аб’ядноўваць усю тую інфармацыю. Каб героі нашага дэмакратычнага руху і антыгероі – гэта службовыя асобы – былі вядомыя для гісторыі”.

Таксама мяркуецца, што будзе створана “шэрая кніга”, у якую патрапяць усе тыя, хто ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзян. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі