Вясёлкавы сцяг на будынку брытанскай амбасады ў Мінску (фотафакт)
17 траўня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. З гэтай нагоды раніцай у чацвер на будынку брытанскай амбасады ў Мінску з'явіўся вясёлкавы сцяг — сімвал ЛГБТ-супольнасці.
Дарэчы, нядаўна з'явілася справаздача міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe, паводле якой наша краіна знаходзіцца на 42-м месцы сярод 49 еўрапейскіх краін па ўзроўню гамафобіі. Сярод нашых суседзяў яшчэ горшая сітуацыя ў Расіі, найлепшая — ва Украіне і Літве.
Фота: Марыі Вайтовіч, Еўрарадыё