Выбары з прысмакам вайны і рэпрэсій: што на іх адкажуць дэмсілы — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Электаральная кампанія па чарговым прызначэнні Лукашэнкі “прэзідэнтам” пройдзе 23 лютага 2025 года. І рэжым, выглядае на тое, актывізуе сваю падрыхтоўку да гэтай падзеі. З’явілася інфармацыя пра тое, што адміністрацыі калоній патрабуюць ад палітычных вязняў пісаць прашэнні пра памілаванне, нібыта зноў развіў бурлівую дзейнасць Васкрасенскі. І ўсё гэта адбываецца на фоне “курскай аперацыі” Украіны на тэрыторыі Расіі. Лукашэнка ў межах гэтай аперацыі дзясяткамі “збівае” ўкраінскія беспілотнікі, праводзіць чырвоныя лініі, пасля перасячэння якіх абяцае выкарыстаць ядзерную зброю.

Чаго варта чакаць ад выбарчай кампаніі 2025 года і што ёй могуць супрацьпаставіць дэмсілы? Ці існуе імавернасць таго, што беларускае войска далучыцца да расійскай арміі, і на каго разлічаныя пагрозы ядзернай зброяй? Якія новыя выклікі паўстаюць перад дэмсіламі і ці пойдзе Індыя на супрацу з імі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі