Выбух на іпадроме ў Нальчыку: загінуў 104-гадовы ветэран

Удзень 1 траўня адбыўся выбух на іпадроме ў Нальчыку. Тэракт заспеў у VIP-ложы чальцоў урада Кабардзіна-Балкарыі. Бомба магутнасцю да 5 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце была закладзеная ці ля цэнтральнага ўваходу на іпадром, ці ў раёне ўрадавай трыбуны. Lenta.ru паведамляе, што ахвярамі тэракта стаў 21 чалавек. Сярод параненых — міністр культуры ККабардзіна-Балкарыі Руслан Фіраў і былы міністр унутраных спраў рэспублікі Хачым Шагенаў.

Адзін з пацярпелых крыху пазней памёр у рэспубліканскай клінічнай лякарні. Па звестках ИТАР-ТАСС, яго звали Саідлі Шыбзухаў, ён быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 1906 года нараджэння. Яшчэ адзін чалавек зараз знаходзіцца ў цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі