Выбух у расійскім Таганрогу: прыляцела ракета

Ратавальнікі на месцы выбуху ў Таганрогу / t.me/astrapress/

Ратавальнікі на месцы выбуху ў Таганрогу / t.me/astrapress/

28 ліпеня ў цэнтры расійскага Таганрога адбыўся магутны выбух. Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што па папярэдняй версіі, гэта была ракета. Колькасць пацярпелых складае каля паўтара дзясятка чалавек (у многіх лёгкія раненні ад аскепкаў), 9 з іх шпіталізавалі, загінулых няма.

Выбух адбыўся недалёка ад кавярні, будынак якой пашкоджаны. Пасля выбуху над Таганрогам падняўся вялікі слуп дыму. Сведкі кажуць пра варонку 5 на 5 метраў.

Мінабароны РФ заявіла, што гэта была ўкраінская зенітная ракета комплексу СПА С-200, "пераабсталяваная ва ўдарны варыянт". Сцвярджаецца, што яе "перахапілі ў паветры", а аскепкі ўпалі на тэрыторыі горада. Мінабароны не стала пісаць, па якім вайсковым аб'екце мусіла нанесці ўдар ракета (найхутчэй гэта авіябаза "Таганрог"), а назвала атаку "тэрактам па жылой інфраструктуры" Таганрога.

У раёне Азова ў Растоўскай вобласці была збітая яшчэ адна ракета, сцвярджаюць мясцовыя ўлады.

Выбух у расійскім Таганрогу: прыляцела ракета
t.me/astrapress/
Выбух у расійскім Таганрогу: прыляцела ракета
Выбух у расійскім Таганрогу: прыляцела ракета
t.me/astrapress/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі