Фільм Мары Тамковіч “У жывым эфіры” можна паглядзець з Беларусі

Кадр з фільма "У жывым эфіры"

Кадр з фільма "У жывым эфіры" / Wajda Studio

Фільм беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч “У жывым эфіры” можна паглядзець з Беларусі. Пра з'яўленне такой магчымасці яна напісала ў Facebook: "Сябры, прыйшоў гэты доўгачаканы дзень, калі кароткаметражны фільм “У жывым эфіры” можа паглядзець з Беларусі, да таго ж цалкам бясплатна! Гэта магчыма дзякуючы Vodblisk, за што велізарны дзякуй Вользе Чайкоўскай і ўсёй камандзе! Асобная падзяка таксама прадзюсарам Wajda School & Studio і за фільм, і за магчымасць паказаць яго беларускім гледачам".

Фільм “У жывым эфіры” заснаваны на гісторыі журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Дзеянне адбываецца ў Мінску восенню 2020-га. Мірная дэманстрацыя памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі брутальна душыцца міліцыяй. Свет даведваецца пра гэта праз стрым, які вядуць дзве журналісткі з кватэры аднаго з прылеглых дамоў. У выніку журналістак высочвае дрон, яны былі затрыманыя, а пасля і асуджаныя, прызнаныя палітзняволенымі. Чульцова ўжо выйшла на волю, а Андрэева дагэтуль у зняволенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі