У Вілейцы здымуць серыял пра школьнікаў, якія змагаюцца з іншапланетнікамі
Паводле сюжэту, школьнікі сутыкнуліся з НЛА
У Вілейцы будуць здымаць фантастычны серыял "Радар" пра савецкіх школьнікаў, якія змагаюцца з іншапланетнікамі. Як піша раённая газета, падзеі адбываюцца ў 1988 годзе. У наваколлі горада ўпаў загадкавы аб'ект. Яго пошукамі заняліся трое хлопцаў, але адзін з іх знікае. Пасля гэтага ў горадзе і пачалі адбывацца таямнічыя здарэнні.
У Вілейцы будзе праходзіць частка здымкаў. Яны прызначаны на восень. Раней паведамлялася, што гэта будзе фільм. Цяпер жа высветлілася, што серыял.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.