Затрыманы беларускі акцёр Уладзіслаў Ліпоўскі
Уладзіслаў Ліпоўскі
У Беларусі працягваюцца затрыманні акцёраў. Нядаўна адправілі за краты траіх супрацоўнікаў тэатра беларускай драматургіі, цяпер жа сілавікі паказалі відэа з акцёрам "Беларусьфільма" Уладзіславам Ліпоўскім. На ім мужчына кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы і пакідаў у інтэрнэце каментары пра міліцыю.
Што пагражае Ліпоўскаму, пакуль невядома. Сілавікі называюць яго ўжо былым супрацоўнікам "Беларусьфільма".
Рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі. Яны ахопліваюць усю краіну. Толькі на мінулым тыдні па палітычных справах асудзілі 66 чалавек. Палову з іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Часам беларусаў судзяць сем'ямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.