Траіх акцёраў тэатра беларускай драматургіі асудзілі на суткі

Рэпрэсіі закранулі і тэатры

Рэпрэсіі закранулі і тэатры / rtbd.by

Траіх акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі асудзілі на суткі (дакладныя тэрміны адміністрацыйнага арышту невядомыя). Суд прызнаў іх вінаватымі ў "дробным хуліганстве", піша "Наша ніва".

Пра затрыманне, як мінімум, траіх чалавек з РТБД стала вядома 19 кастрычніка. Цяпер жа высветлілася, што яны з асноўнага складу. Затрымлівалі акцёраў амаль адначасова ў розных месцах. Сілавікі затрымалі і адну з былых кіраўніц тэатра. Яшчэ адну актрысу затрымлівалі, але адпусцілі да дзіцяці.

На гэтым тыдні ў тэатры працягваецца вымушаная замена спектакляў. У афішы амаль палова раней запланаваных пастановак замененая на іншыя.

Абазнаныя людзі выказваюць здагадку, што рэпрэсіі ў РТБД могуць быць звязаныя з новай дырэктаркай. Месца звольненай летам 2024-га Святланы Карукінай заняла Святлана Навуменка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі